Международная научно-практическая конференция «Статут Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага 1588 г.: да 430-годдзя выдання» — итоги конференции

19–20 кастрычніка 2018 г. на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Статут Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага 1588 г.: да 430-годдзя выдання».

Арганізатары канферэнцыі: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ТАА «Юрспектр».

Да ўдзелу ў канферэнцыі было заяўлена каля 100 дакладаў ад навуковых, практычных работнікаў, прадстаўнікоў прафесарска-выкладчыцкага саставу вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, Украіны, Расійскай Федэрацыі, многія з якіх прынялі непасрэдны ўдзел у працы канферэнцыі.

Пленарную частку пасяджэння з вітальным словам адкрылі: Балашэнка Сяргей Аляксандравіч, дэкан юрыдычнага факультэта, доктар юрыдычных навук, прафесар, Падалінскі Уладзімір Аляксеевіч, загадчык кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, Сівец Сяргей Міхайлавіч, намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, кіраўнік Інстытута прававых даследаванняў, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, Шаршун Віктар Аляксандравіч, намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, кандыдат юрыдычных навук.

На пленарным пасяджэнні таксама былі прадстаўлены навуковыя даклады:

  1.  Доўнар Таісіі Іванаўны, прафесара кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктара юрыдычных навук, прафесара – “Самы дасканалы звод законаў Вялікага Княства Літоўскага”.
  2.  Калініна Сяргея Артуравіча, загадчыка кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдата юрыдычных навук, дацэнта – “Геоконцептуальное (нарративное) измерение в методологии познания белорусской государственности”.
  3.  Суша Аляксандара Аляксандравіча, намесніка дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшыні Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, кандыдата культуралогіі – “Выданні Статута Вялікага Княства Літоўскага ў беларускіх і замежных зборах”.
  4.  Бібіла Валянціны Мікалаеўны, прафесара кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктара юрыдычных навук, прафесара – “Историческая легитимизация белорусского государства по Статуту Великого княжества Литовского 1588 года”.
  5.  Сярогіна Андрэя Віктаравіча, дацэнта кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Паўднёвага федэральнага ўніверсітэта, кандыдата юрыдычных навук, дацэнта – “Эволюция средневековой формы правления Великого княжества Литовского, Русского и Жемойтского”.

Пасля пленарнага пасяджэння работа  канферэнцыі працягвалася ў трох секцыях, дзве з якіх разгарнулі сваю працу на юрыдычным факультэце БДУ, а трэцяя – на гістарычным факультэце БДУ:

Секцыя І. “Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 года ў дзяржаўна-прававым развіцці Цэнтральнай і Усходняй Еўропы: тэарэтычны і гістарычны аспект”;

Секцыя ІІ “Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 года ў кантэксце сістэматызацыі і ўдасканалення заканадаўства”;

Секцыя ІІІ “Статуты Вялікага Княства Літоўскага: прававая культура, сацыяльна-палітычныя працэсы, гістарычная памяць”.

Праграма канферэнцыі выканана поўнасцю.

Напрыканцы былі падведзены вынікі канферэнцыі.

Па выніках канферэнцыі запланавана выданне зборніка навуковых прац.

См. также