Уголовный процесс как средство обеспечения прав человека в правовом государстве — анонс конференции

9–12 лістапада 2017 года на базе юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ладзіцца Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Крымінальны працэс як сродак забеспячэння правоў чалавека ў прававой дзяржаве». Канферэнцыя адбудзецца ў супрацоўніцтве з Берлінскім універсітэтам імя Гумбальдта (Германія).

Правядзенне канферэнцыі мае тэарэтычнае і прыкладное значэнне для развіцця навукі крымінальнага працэсу, сістэмы крымінальна-працэсуальнага права Рэспублікі Беларусь. Навуковая значнасць вынікаў канферэнцыі заключаецца ў тым, што яны дапаўняюць тэорыю права, развіваюць навуковыя ўяўленні аб розных аспектах праблематыкі, якая даследуецца, а таксама спрыяюць вырашэнню прававых праблем. Практычная значнасць канферэнцыі абумоўлена тым, што палажэнні і высновы, сфармуляваныя ў дакладах яе ўдзельнікаў, суправаджаюцца канкрэтнымі прапановамі і рэкамендацыямі, якія могуць быць ужытыя пры распрацоўцы новых і ўдасканаленні дзеючых нарматыўных прававых актаў, улічвацца ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі ў ходзе ажыццяўлення імі правапрымяняльнай дзейнасці.

З улікам геапалітычнай сітуацыі ў рэгіёне, ператварэнне нацыянальных прававых сістэм можа быць заснавана на вопыце суседніх краін. У той жа час, Германія (на тэрыторыі былой ГДР) мае станоўчы вопыт змены ў сістэме сацыялістычнага крымінальнага правасуддзя. Беларусь, пры гэтым, з’яўляецца ідэальным месцам для абмену думкамі і пошуку рашэнняў.

Удзельнікамі канферэнцыі з’яўляюцца выбітныя спецыялісты ў галіне крымінальнага працэсу з універсітэтаў Аўстрыі (універсітэт Граца), Беларусі (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь, Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь), Германіі (Берлінскі ўніверсітэт імя Гумбальдта), Расіі (Нацыянальны даследчы Томскі дзяржаўны ўніверсітэт, Самарскі нацыянальны даследчы ўніверсітэт імя акадэміка С.П. Каралёва, Расійскі дзяржаўны ўніверсітэт правасуддзя, Інстытут заканадаўства і параўнальнага правазнаўства пры Ўрадзе РФ, Балтыйскі федэральны ўніверсітэт імя І. Канта) і Украіны (Львоўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Івана Франка, Нацыянальны ўніверсітэт “Адэская юрыдычная акадэмія”, Нацыянальны юрыдычны ўніверсітэт імя Яраслава Мудрага, Львоўскі дзяржаўны ўніверсітэт унутраных спраў).

Арганізатарамі канферэнцыі з’яўляюцца:
праф. д-р Марцін Хегер – загадчык кафедры крымінальнага права, крымінальна-працэсуальнага права, еўрапейскага крымінальнага права і новай прававой гісторыі
і
дац. к.ю.н. Вадзім Самарын – дацэнт кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У рамках канферэнцыі плануюцца панэльныя пасяджэнні па наступных напрамках:

  • Забеспячэнне працэсуальных правоў удзельнікаў у ходзе правядзення следчых дзеянняў;
  • Прынцыпы крымінальнага працэсу – працэсуальная гарантыя захавання правоў чалавека;
  • Асноўныя правы чалавека і крымінальна-працэсуальны прымус;
  • Стадыя ўзбуджэння крымінальнай справы і правы ўдзельнікаў крымінальнага працэсу;
  • Справядлівы судовы разбор.

Па выніках канферэнцыі будзе выдадзены зборнік матэрыялаў.

Рабочыя мовы канферэнцыі – англійская і руская.

Для кантактаў (каардынатары):
тэл. + 375 29 765 28 84 (Алег Мароз),
+ 375 29 775 66 30 (Вадзім Самарын).

Падрабязнасці на сайце канферэнцыі.